У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы садок №100 г. Мінска" функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

На пункце працуюць спецыялісты:

настаўнік-дэфектолаг Скоўпень Таццяна Віктараўна вышэйшая спецыяльная адукацыя, першая кваліфікацыйная катэгорыя кансультацыі для законных прадстаўнікоў выхаванцаў першы панядзелак месяца 12.45 - 13.00

настаўнік-дэфектолаг Юркава Ала Леанідаўна вышэйшая спецыяльная адукацыя, першая кваліфікацыйная катэгорыя кансультацыі для законных прадстаўнікоў выхаванцаў першы панядзелак месяца 12.30 - 12.50

Асноўная мэта дзейнасці пункта - аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям дашкольнай адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і маюць стойкія або часовыя цяжкасці ў іх асваенні.

Залічэнне навучэнцаў у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі (арганізацыі), на базе якой адкрыты пункт, на падставе наступных дакументаў:

- заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей - ЦКРНіР);

- заявы законнага прадстаўніка навучэнца.

Для атрымання заключэння неабходна прайсці псіхолага-медыка-педагагічную камісію ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) Фрунзенскага раёна г. Мінска:

ЦКРНіР №2 г. Мінска, вул. Лынькова, 39

Дакументы, неабходныя для праходжання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі