Паважаныя наведвальнікі!
У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы садок № 100 г. Мінска" арганізаваны прапускны рэжым.
З інструкцыяй аб прапускным рэжыме можна азнаёміцца на першым паверсе ў дзяжурнага вартаўніка.
Таксама прапануем Вам азнаёміцца з пералікам прадметаў і рэчаў, забароненых да захоўвання і выкарыстання выхаванцамі ў перыяд знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
ПЕРАЛІК прадметаў і рэчаў, забароненых да захоўвання і выкарыстання выхаванцамі ў перыяд знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (выпіска з інструкцыі аб прапускным рэжыме):
1. Небяспечныя прадметы: батарэйкі, вяроўкі, камяні, шарыкі, кулі, петарды, металічныя лапаткі для абутку і інш.
2. Вострыя, рэжучыя і шкляныя прадметы: слоікі, аскепкі шкла, дроцікі, кнопкі, сашчэпкі, значкі, шпількі, цвікі, ключы і інш.
3. Гаручыя вадкасці, запалкі, запальніцы.
4. Лекавыя прэпараты.
5. Хімічныя рэчывы, клей.
6. Дзіцячая касметыка: крэм, туалетная вада, лак для пазногцяў, ласьёны, губная памада і інш.
7. Грошы.
8. Дарагія прадметы.
9. Упрыгожванні дзіцячыя: каралі, бранзалеты, брошкі, пярсцёнкі, дробныя заколкі для валасоў і інш.
10. Дробныя прадметы (у тым ліку пацеркі), далікатныя і дробныя цацкі, металічныя машынкі.
11. Мяккія цацкі.
12. Сонцаахоўныя акуляры.
13. Любыя прадукты харчавання, у тым ліку жавальныя гумкі.
14. Гаджэты («разумныя гадзіны» і іншае), прылады мабільнай сувязі (інтэрнэт-сувязі) (за выключэннем выхаванцаў, якія маюць патрэбу ў выкарыстанні такіх прылад па стане здароўя (маніторынг цукру ў крыві пры цукровым дыябеце, іншае).
Складзены ў адпаведнасці з Правіламі бяспекі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 03.08.2022 № 227 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 01.08.2025 № 136))